24.11.2022 адбылося фізкультурнае свята «Падарожжа ў гульню»:хлопцы і дзяўчынкі з задавальненнем гулялі ў беларускія народныя гульні: «Шэры кот», «Нос, нос, лоб», «Рэпка», «Сустрэліся», «Адгадай, чый галасок?», удзельнічалі ў гульнявым конкурсе «Самы спрытны», праявілі ўважлівасць і кемлівасць у вясёлай віктарыне «Гэта я!», з задавальненнем адгадвалі загадкі пра герояў беларускіх народных казак. Удзельнічаючы ў мерапрыемстве, дзеці павысілі свае ўяўленні аб беларускай культуры, аб родным краі, традыцыях сваіх продкаў, мове. Кожны з удзельнікаў атрымаў зарад бадзёрасці і добрага настрою.


